Вы тут

Грузавікі ў Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў днём ездзіць не будуць


Грузавікі ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў будуць ездзіць раніцай, позна вечарам ці ноччу.  Пра гэта ў прэс-цэнтры выдавецкага дома "Беларусь сегодня" заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун, інфармуе БЕЛТА.


Па словах Вадзіма Гаркуна, на ўзроўні Мінгарвыканкама прынята рашэнне, што ўсе спецыялізаваныя арганізацыі, якія абслугоўваюць мінскія прадпрыемствы, графік і рэжым сваёй работы будуць складаць так, каб мінімізаваць рух у перыяд правядзення Гульняў. Гаворка ідзе пра перанос на раніцу, позні вечар ці ноч, растлумачыў ён. ДАІ пры маніторынгу дарожнай сітуацыі будзе фіксаваць грузавы транспарт, які з'явіцца на вуліцах сталіцы ў недарэчны час, і інфармаваць мясцовыя ўлады. 

А тыя ў сваю чаргу будуць працаваць з прадпрыемствамі, якія не выконваюць рашэнне Мінгарвыканкама. Вадзім Гаркун распавёў, што ў дачыненні да транзіту грузавікоў прынята рашэнне дэстэмулюючага характару. Тарыфы за праезд па платных дарогах на пад'ездзе да горада будуць павялічаны, каб эканамічна дэматываваць транзітны транспарт пракладваць свой маршрут праз Мінск.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.