Вы тут

Турнір «пляжнікаў» — найлепшы ў свеце!


На ўрачыстай цырымоніі «The Beach Soccer Stars — 2019», якая праходзіла пад эгідай ФІФА ў Дубаі, Міжнародная федэрацыя пляжнага футбола назвала найлепшых па выніках сезона. У намінацыі «Найлепшая спартыўная падзея года» залаты знак быў аддадзены ІІ Еўрапейскім гульням 2019 года ў Мінску.


Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Базанаў і кіраўнік Асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола» Аляксей Сычоў з узнагародай.

Па выніках галасавання, удзел у якім прымалі ўсе нацыянальныя федэрацыі, дзе прадстаўлены пляжны футбол, беларускі топ-турнір абышоў Сусветныя пляжныя гульні ў Катары і кваліфікацыю да мундыяля пад патранажам Сальвадора. Пры ўручэнні ўзнагароды Міжнародная федэрацыя адзначыла высокі прафесіяналізм каманды, якая арганізавала турнір, і агульны ўзровень мерапрыемства, які цалкам адпавядаў топавым сусветным стандартам.

Акрамя таго, у топ-3 лаўрэатаў прэміі «найлепшаму трэнеру года» трапіў рулявы нашай нацыянальнай дружыны Нікалас Альварада. Аднак у вырашальнай стадыі галасавання іспанец саступіў трэнеру бразільскай зборнай Жылберта да Коста, які, дарэчы, у свой час узначальваў «белакрылых».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.