Вы тут

Гатуем клубнічныя цукаты


Хатнія цукаты — выдатны спосаб захаваць ягады на зіму без халадзільніка. А сіроп можна закатаць у слоікі. Узімку развёў кіпенем — кампот гатовы.


Спатрэбіцца: клубніцы — 1,5 кг, цукар — 1 кг, вада — 200 мл.

Ягады вымыйце і прасушыце. Тым часам прыгатуйце сіроп. Растварыце цукар у вадзе і давядзіце да кіпення.

Чыстыя і сухія ягады заліце гарачым сіропам. Дайце цалкам астыць, затым працадзіце праз друшляк.

Сіроп і ўсё, што сцякло з ягад, зноў давядзіце да кіпення. Ягады пакладзіце ў сіроп, які закіпае, і адразу выключыце. Пакіньце астываць і зноў працадзіце.

Паўтарыце маніпуляцыі сем разоў. Апошні раз пакіньце клубніцы ў сіропе мінімум на 3 гадзіны. Затым дастаньце ягады і пакіньце сцякаць на працягу 4 гадзін.

Выкладзіце ягады на бляху, засланую пергаментам. У такім выглядзе сушыце іх у сухім месцы, якое добра праветрываецца, на працягу 4—5 дзён.

Можна паскорыць працэс, прасушыўшы ягады ў сушылцы або духоўцы, пажадана з канвекцыяй, пры тэмпературы 50—80 градусаў. Так цукаты будуць гатовыя праз 10—15 гадзін.

Гатовыя цукаты складзіце ў сухі латок, пераклаўшы кожны пласт пергаментам і прысыпаўшы цукровай пудрай. Захоўвайце ў сухім месцы з добрай вентыляцыяй ці невялікімі порцыямі ў маразільнай камеры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.