Вы тут

Белдзяржцырк прадставіў шоу з нумарамі, блізкімі да спорту


Праграму «Парад Але-але-але» ў Мінску можна ўбачыць з 14 чэрвеня па 11 жніўня, у ёй выступяць артысты Маскоўскага цырка Ю. Нікуліна на Цвятным бульвары. Гэтая праграма прысвечана II Еўрапейскім гульням, якія вось-вось стартуюць у Мінску, таму яе нават можна назваць спартыўна-цыркавым шоу, у якім сабраны нумары, блізкія да спорту.


На манежы можна ўбачыць эквілібрыстаў, паветраных гімнастаў, балет на канаце і яркае выступленне акрабатаў. Упершыню ў Белдзяржцырку выступае кенгуру, у баксёрскім рынгу жывёла пазмагаецца з чалавекам. На скейтбордах катаюцца сабакі, сваю грацыю і ўменні дэманструюць белыя тыгры. Заслужаны артыст Расіі, кіраўнік нумара «Белыя тыгры» Сяргей Несцераў адзначае, што жывёлы не адчуваюць асаблівага дыскамфорту ў сувязі з гарачым надвор’ем у Мінску. «Беларускі цырк адзін з найлепшых у Еўропе, таму тут добрыя ўмовы для жывёл. У сувязі са спякотай мы даем ім больш вады і часцей мыем», — адзначыў ён.

Не абыходзіцца прадстаўленне і без традыцыйных для цырка персанажаў — клоўна ў асобе заслужанага артыста Украіны Канстанціна Герасімава і жанглёра Дзмітрыя Чарнова.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.