Вы тут

Выступленне Прэзідэнта на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў


Фота БЕЛТА

Дарагія сябры!

Вось і настаў час яркіх перамог. На гасціннай беларускай зямлі мы адкрываем II Еўрапейскія гульні.

Вітаю удзельнікаў спаборніцтваў, гасцей Мінска, усіх, хто сочыць за адкрыццём гульняў ля экранаў тэлевізараў і ў сетцы Інтэрнэт, хто знаходзіцца ў самым цэнтры падзеі - тут, на нашым легендарным стадыёне «Дынама».

Сёння мы запалім Полымя міру - сімвал Еўрапейскіх гульняў, гісторыя якіх яшчэ толькі пачынаецца. І мы рады, што Беларусі выпаў гонар быць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта.

Мы шчаслівыя магчымасці пазнаёміць вас, нашых гасцей, з сапраўднай Беларуссю - прыгожай, гасціннай і ўтульнай.

Вы пераканайцеся, што тут жывуць самыя шчырыя і добрыя людзі, што наша прыязнасць - гэта не проста ветлівасць, а рыса характару, натуральны стан нашай душы.

Вы ўбачыце, што талерантнасць і адносіны, пабудаваныя на ўзаемным даверы і павазе, - гэта лад жыцця беларусаў.

І мы дорым гэта ўсё вам!

У бліжэйшыя 10 дзён усім нам трэба будзе акунуцца ў атмасферу незвычайнага напалу жарсцяў, убачыць захапляльную барацьбу лепшых атлетаў за медалі і пуцёўкі на Алімпійскія гульні, стаць сведкамі неверагодных дасягненняў і нараджэння новых зорак сусветнага спорту.

Хацеў бы асобна звярнуцца да ўдзельнікаў спаборніцтваў. Прадстаўляць сваю краіну на гэтых гульнях - вялікі гонар і найвялікшая адказнасць для кожнага з вас. Ваша перамога стане нацыянальным здабыткам, асабісты рэкорд - прадметам гонару за народ.

А мы ўсе разам, жыхары 50 дзяржаў - удзельніц II Еўрапейскіх гульняў, будзем шчыра захапляцца пераможцамі, радавацца за тых, хто заслужана падымаецца на п'едэстал, віншаваць іх і дзякаваць за эмоцыі, падораныя яркімі выступленнямі. Такімі эмоцыямі, якія нам сёння падарылі ў дзень адкрыцця гэтых гульняў. І я не магу не падзякаваць усім тым, хто сёння ў гэты позні вечар цешыў нас - беларусаў, гасцей Мінска, тыя мільёны людзей, якія глядзяць нас па тэлевізары, у сетцы Інтэрнэт. Я дзякую персанальна Ігару Крутому і яго камандзе за тое, што яны рызыкнулі на такое дзейства і стварылі яго.

Такія моманты аб'ядноўваюць народы. А значыць, вялікая алімпійская місія прадастаўляць арэну для мірнага сумленнага суперніцтва атлетаў і дзяржаў заўсёды будзе актуальнай і запатрабаванай.

Давайце разам на карысць чалавецтва перанясем ўсе сучасныя палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі. Давайце толькі так, праз спорт, будзем змагацца за тытул самай магутнай дзяржавы.

Усім атлетам жадаю паспяховых выступленняў, трэнерам - вытрымкі і цярпення, балельшчыкам - самых яскравых уражанняў.

Няхай агонь, як і нацыянальны беларускі сімвал - «папараць-кветка», сагрэе нашыя сэрцы святлом дабра, натхніць на высакародныя здзяйсненні ў імя міру на Зямлі.

Абвяшчаю II Еўрапейскія гульні адкрытымі!

У добры шлях!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.