Вы тут

Прэзідэнт прыйшоў на «Дынама» пабалець за беларускіх лёгкаатлетаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на стадыён «Дынама», дзе праходзіць фінал каманднага турніру па лёгкай атлетыцы II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА.


Акрамя зборнай Беларусі, за перамогу ў фінале спаборнічаюць атлеты з Францыі, Італіі, Чэхіі, Украіны і Германіі.

Фармат турніру плануе выступы ў васьмі відах, па выніках кожнага налічваюцца ачкі, а ў дзевятым, эстафеце пераследу, каманды стартуюць у залежнасці ад адставання ў агульным заліку. Гэты новы фармат спаборніцтваў атрымаў назву «Дынамічная новая лёгкая атлетыка» (DNA).

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы наведаў спаборніцтвы па веславанні, у ходзе якіх беларускія спартсмены значна папоўнілі скарбонку каманды залатымі медалямі спартыўнага форуму.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.