Вы тут

Чакаецца тыдзень дажджоў і тэмпература днём каля дваццаці цяпла


У наш бок прыйдзе пахаладанне, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е. Першы дзень ліпеня быў гарачы, ужо ў сярэдзіне дня тэмпература паветра ў многіх раёнах краіны перавысіла адзнаку плюс 30 градусаў. Але сёння спякота спадзе, а ў сярэдзіне тыдня на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы, і тэмпературны фон панізіцца.

Сёння ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 20 да плюс 26 градусаў. У сераду, пераважна па паўночнай частцы краіны, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер. Уначы будзе ад 8 цяпла да плюс 15 градусаў. Тэмпература спадзе і днём: чакаецца ў асноўным ад плюс 15 да плюс 22 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 24 цяпла.

Не зменіцца надвор'е і ў чацвер. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад 6 да 11 градусаў цяпла, удзень — плюс 15—22. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы ў паўночна-заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, удзень — 14—21 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 22—26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Подых поўначы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.