На гэтым тыдні ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будуць аказваць атмаcферныя франты і халодная паветраная маса, якая рухаецца на ўсход з поўначы Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і тэмпературай на 3—6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ўдзень — месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай — слабы туман. Уначы — ад плюс 7 да плюс 12 градусаў, а ўдзень — не больш за 14—20 цяпла. Невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца і ў чацвер. Уначы — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, а ўдзень будзе 15—22 цяпла.
У пятніцу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла. Удзень будзе ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 21—22 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?