Вы тут

Крыніцы сілкуюцца і кітайскай энергетыкай


Многія старонкі новай кнігі Алеся Карлюкевіча «Крыніцы святла» прысвечаны тэме повязяў беларускай літаратуры з кітайскім прыгожым пісьменствам


У раздзеле, які так і называецца — «Кітай», ідзе размова пра паездку народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Паднябесную, змешчана эсэ пра беларускую паэтэсу Анэлю Тулупаву як перакладчыцу неўміручай паэзіі Лі Цінчжаа. Дарэчы, у Мінску была выдадзена кніга гэтай кітайскай паэтэсы Сярэднявечча ў серыі «Светлыя знакі: Паэты Кітая». Алесь Карлюкевіч таксама дзеліцца і сваімі развагамі пра кітайскіх паэтаў Ван Гачжэня, Ай Ціна, чые кнігі ў перакладзе на беларускую мову пабачылі свет у Мінску. У кітайскім раздзеле кнігі «Крыніцы святла» — гутаркі з перакладчыкамі кітайскай паэзіі і прозы на беларускую мову: Міколам Мятліцкім (ён, між іншым, за сваю перакладчыцкую работу ў дачыненні да кітайскай паэзіі быў адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Дар’яй Нечыпарук, украінскай перакладчыцай прозы лаўрэата Нобелеўскай прэміі Мо Яня Мар’янай Саўчанка. Змешчаны ў зборніку і нарыс творчасці беларускага мастака азербайджанскага паходжання «Каміль Камал малюе Кітай». Каміль Камал аформіў цэлы шэраг кніг кітайскай паэзіі, якія выйшлі ў серыі «Светлыя знакі: Паэты Кітая» ў перакладзе на беларускую мову, а таксама анталогію кітайскай паэзіі XX стагоддзя «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы». Малюнкі беларускага творцы носяць глыбінны філасофскі характар, сведчаць пра арыгінальнае прачытанне мастаком кітайскай паэзіі.

Варта нагадаць, што многія публікацыі раней выходзілі на старонках часопіса «Беларусь.Belarus», у газеце «Голас Радзімы» — на старонках тых перыядычных выданняў, якія настойліва, рупліва пашыраюць сувязі Беларусі, беларускай культуры, нацыянальнай літаратуры з усім светам. Ужо не першы год выходзіць і кітайская версія часопіса «Беларусь.Belarus», а на інтэрнэт-партале Выдавецкага дома «Звязда» працуе адмысловая інтэрнэт-старонка «Весткі з Кітая». Відавочна, што наспела патрэба пашырыць медыйныя рэсурсы, якія звязваюць Беларусь і Кітай. Гэта ў першую чаргу датычыцца кітайскага боку як спажыўца навін з Беларусі. Несумненна, добра было б вылучыць эканамічныя перыядычныя выданні як у Кітаі, так і ў Беларусі, якія б вялі абмен інфармацыяй, дапамагалі б развіваць уяўленні чытачоў пра рэальны сектар эканомік у нашых краінах, суправаджалі тыя бізнес-форумы, праграмы эканамічных зносін, якія ўжо ладзяцца, існуюць.

Няма сваіх выданняў і ў сетцы Рэспубліканскіх інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя, якія ўжо працуюць пры чатырох вну Беларусі. А між тым іх праца падаецца досыць уражлівай пляцоўкай для яднання многіх адукацыйных і навуковых ініцыятыў. Так што беларуска-кітайская, калі хочаце, медыйная інтэграцыйная прастора павінна развівацца.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.