Вы тут

Барысаў актыўна рыхтуецца да «Дажынак»


Барысаў актыўна рыхтуецца да абласнога свята-фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі», якое будзе прымаць восенню. Горад, можна сказаць, ператварыўся ў суцэльную будаўнічую пляцоўку.


vborisove.by

У выніку рамонту літаральна на вачах мяняюцца будынкі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева, дзіцячай музычнай школы, Палаца культуры імя М. Горкага. Ва ўстановах аховы здароўя раёна таксама праходзяць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку, набываецца сучаснае абсталяванне. Напрыклад, у верасні тут з'явяцца камп'ютарны тамограф і ангіяграфічны комплекс.

Адной з асноўных будоўляў была і застаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына, а менавіта аўтадарогі Р53 (Слабада — Навасады). Работы тут вядуцца ў восем этапаў. Першыя змены жыхары Барысава ўжо ацанілі. Галоўная магістраль горада пашырылася да шасці палос для руху транспарту, з'явіліся пешаходныя тратуары, веладарожкі, добраўпарадкаваная зялёная зона.

Паэтапна праводзіцца комплекснае добраўпарадкаванне дарог, вуліц, дваровых тэрыторый з заменай інжынерных камунікацый. Нельга ахапіць усё адразу, таму акцэнт робіцца ў першую чаргу на двары шматпавярховых жылых дамоў у цэнтры Барысава. Мяркуецца ўладкаваць 13 дзіцячых гульнявых пляцовак, 200 лавак і столькі ж ёмістасцяў для смецця. Таксама запланаваны бягучы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця праездаў. Шмат увагі надаецца азеляненню.

Стане больш прывабны і будынак кінатэатра «Перамога». На яго базе адкрыецца шматфункцыянальны цэнтр. Сюды пераедзе аддзел ЗАГС, але ў абноўленай «Перамозе» застануцца ўсе гурткі, якія дзейнічаюць цяпер.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Барысаў годна прыме свята

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.