Вы тут

12 жніўня вяртаецца з канікул тэлепраграма «Беларуская часінка»


Пачынаючы з 12 жніўня, вядучыя, мабыць, самай народнай тэлепраграмы «Беларуская часінка» зноў заступаюць на дзяжурства ў студыі і гатовыя дапамагаць суайчыннікам вырашаць камунальныя, спажывецкія, юрыдычныя і многія іншыя праблемы.


Фота: БТРК.

Адна з вядучых праекта Саша Снегіна, якая пабывала гэтым летам на малой радзіме на Брэстчыне, прызналася, што нават там збірала ў месцічаў рэцэпты, як справіцца з той ці іншай складанай сітуацыяй. Пэўныя выклікі зрабілі самі сабе і іншыя вядучыя «Беларускай часінкі»: напрыклад, Алег Ціткоў другі раз пакарыў Карпаты, Канстанцін Юманаў натхніў
10-гадовага сына праехаць на веласіпедзе 42 кіламетры за тры гадзіны, а Уладзімір Богдан накруціў сотні кіламетраў на матацыкле, знаходзячы маршруты для новых серый праграмы «Я хачу гэта ўбачыць»... Апошнія дні расслабляюцца ў водпуску таксама Юлія Заўгародняя і Алена Спірыдовіч, якія запэўнілі, што гатовыя выйсці на работу і пачаць новы сезон «Беларускай часінкі» ў любы момант.

Нагадаем, па панядзелках вядучыя будуць разбіраць праблемы, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Таварыства абароны правоў спажыўцоў і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, па аўторках прымаюць званкі і гісторыі на «гарачую камунальную лінію» разам са спецыялістамі ЖКГ, а па серадах на пытанні адказвае вопытны адвакат Галіна Камароўская, якой дапамагаюць дадаткова па-за эфірам адвакаты Кацярына Ляўчук і Дзмітрый Праневіч. «Кожную сераду з 17 да 18 гадзін можна звярнуцца ў рэдакцыю праграмы на нумар 389-60-73, і нашы дзяжурныя адвакаты пракансультуюць ахвотных», — расказалі стваральнікі праграмы.

Месца і час сустрэчы праграмы з гледачамі не зменіцца — з панядзелка да чацвярга а 17-й гадзіне.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: «Беларуская часінка» вяртаецца з канікул

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.