Жлобінскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў факт злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі былым кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства Рагачоўскага раёна, паведамілі ў прэс-цэнтры КДК.
Устаноўлена, што дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства са студзеня 2018 года па люты 2019-га даваў указанні аб продажы буйной рагатай жывёлы фермеру з суседняга раёна па цане значна ніжэй за сабекошт. Усяго за названы перыяд было рэалізавана 49 кароў (фермер набываў іх для наступнага перапродажу).
Пры гэтым афармляліся дакументы, згодна з якімі БРС куплялі работнікі гэтага ж сельгаспрадпрыемства. Сваімі дзеяннямі кіраўнік ААТ, якое ён узначальвае, прычыніў шкоду на агульную суму больш за Br37 тыс. За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы, Рагачоўскім райаддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да экс-дырэктара сельгаспрадпрыемства распачата крымінальная справа па ч.3 арт.424 КК.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.