Вы тут

У Пінску на будпляцоўцы загінуў брыгадзір


Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смяротнага траўмавання брыгадзіра, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.


Няшчасны выпадак адбыўся днём 20 жніўня на будпляцоўцы на вуліцы Цэнтральнай. Па папярэдніх дадзеных, 61-гадовы кранаўшчык уздымаў аўтакранам паддон з цэглай. У гэты час абрынулася блочная сцяна, у выніку чаго смяротныя траўмы атрымаў 42-гадовы брыгадзір будаўнічага прадпрыемства. Медыцынскі агляд паказаў, што кранаўшчык быў п'яны.

"Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя працаўнікі, канфіскавана дакументацыя па тэхніцы бяспекі, прызначаны экспертызы. Следчымі ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння", - дадала Юлія Ганчарова

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.