Вы тут

​У нядзелю — слабы вецер, без ападкаў і тэмпература да 29 цяпла


Вось ужо сапраўды канец лета радуе нас. У выхадныя ў краіне ўсталюецца абсалютна камфортнае надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Амаль увесь тыдзень у нас ішлі дажджы. І вось цыклоны — крыніцы дрэннага надвор'я, пакінулі нашу тэрыторыю, а на змену ім з Заходняй Еўропы зрушыўся антыцыклон, цэнтр якога заўтра ўдзень чакаецца над нашай краінай. Таму пад яго абаронай усталюецца цудоўнае надвор'е, толькі ў ранішнія гадзіны будзе даволі свежа...

Ужо сёння будзе суха, а вецер няўстойлівы і слабы. Максімальная тэмпература паветра ў разгар дня 23 жніўня дасягне 20—26 цяпла. Захавае свой уплыў антыцыклон і ў наступныя выхадныя. Застаючыся маларухомым над нашай тэрыторыяй, ён забяспечыць добрае летняе надвор'е. Будзе малавоблачна і без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Ноччу тэмпература паветра будзе ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, у асобных раёнах нават пахаладае да плюс 5. Удзень паветра прагрэецца да 21—27 цяпла, у нядзелю па паўднёвым захадзе — да плюс 29 градусаў. Вецер чакаецца слабы, пераменных напрамкаў.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне фарміраваць заходняя, больш цёплая частка антыцыклону. Чакаецца пераважна без ападкаў, уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ноччу слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—14 градусаў, удзень — 23—28 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах краіны ў начныя гадзіны прагназуецца да 15—17 цяпла, а ў сярэдзіне дня — да плюс 30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цыклоны адступілі і добра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.