Вы тут

Сёння адкрываецца Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам


Міжнародная супольнасць чакае меркаванняў беларускіх экспертаў, як абараніць агульную інфармацыйную прастору ад выклікаў і пагроз. Аб гэтым на брыфінгу заявіў кіраўнік аддзела па пытаннях палітыкі і каардынацыі Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Рафуддзін ШАХ.


«Для нас прынцыпова важна сабрацца ўсім разам і абмеркаваць, як мы можам выкарыстоўваць новыя тэхналогіі і абараняцца ад пагроз, з імі звязаных. Мы вельмі ўдзячныя і рады, што праводзім гэтую канферэнцыю менавіта ў Беларусі, якая з'яўляецца адным з лідараў, хабам у галіне інфармацыйных тэхналогій», — адзначыў эксперт.

У Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», якая праходзіць 3—4 верасня, удзельнічаюць прадстаўнікі 56 дзяржаў, а таксама міжнародных аб'яднанняў.

На канферэнцыі чакаюць Генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера, старшыню Міжпарламенцкага саюза Габрыэлу Куэвас Баран, выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева і іншых экспертаў, а таксама прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, службаў бяспекі, праваахоўных органаў розных краін.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Мінску — за мір

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.