Вы тут

Румас і Мядзведзеў узгаднілі праграму па паглыбленні інтэграцыі


Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі сёння ў Маскве ўзгаднілі праект праграмы дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі і пералік дарожных карт. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Румас па выніках перамоваў з удзелам дэлегацый дзвюх краін, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

«Мы з Дзмітрыем Мядзведзевым падвялі рысу пад першым этапам вялікай працы, паставілі свае візы пад праграмай дзеянняў (па паглыбленні інтэграцыі. — Заўвага БЕЛТА), зацвердзілі пералік дарожных карт, — распавёў Сяргей Румас. — 31 дарожная карта ўвайшла ў гэты пералік, і нам на працягу бліжэйшых двух месяцаў трэба будзе вельмі вялікая праца, каб да пачатку снежня падрыхтаваць для падпісання нашымі прэзідэнтамі пакет з праграмы дзеянняў, дарожных карт і некалькіх міжурадавых дамоў».

Кіраўнік беларускага ўрада падзякаваў кіраўнікам эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі Дзмітрыю Крутому і Максіму Арэшкіну за праведзеную працу па ўзгадненні неабходных дакументаў. «Адначасова хачу сказаць, каб яны не расслабляліся, — папярэдзіў Сяргей Румас. — Дарожныя карты — гэта на парадак больш складаны аб’ём працы, улічваючы і тэрміны, і той масіў дакументаў, якія трэба будзе прааналізаваць, каб якасна іх падрыхтаваць».

Сяргей Румас выказаў упэўненасць, што да сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў пачатку снежня ўсе неабходныя дакументы будуць гатовыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.