У Слуцкім раёне каля 14:30 на 118 км аўтадарогі Р23 адбылося ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні, паведамляе МУС.
Па папярэдніх дадзеных, кіроўца на Citroen хацеў апярэдзіць па абочыне аўтамабіль Toyota. Машыну занесла, яна па датычнай зачапіла Toyota, выехала на сустрэчную паласу і, некалькі разоў перавярнуўшыся, вылецела ў кювет. Кіроўца загінуў на месцы, трое пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.