Вы тут

Як у Івацэвіцкім раёне талакой добраўпарадкоўваюць вёскі


У не ­ма­лой па пло­шчы вёс­цы Вя­лi­кая Гаць мо­гiл­кi раз­мя­шча­юц­ца аку­рат па­ся­род на­се­ле­на­га пунк­та. Не час­та та­кое су­стрэ­неш, але ж бы­вае. Так скла­ла­ся гiс­та­рыч­на. Спа­чат­ку лю­дзей ха­ва­лi нi­бы на ўскрай­ку, а по­тым вёс­ка ста­ла раз­рас­тац­ца i акру­жы­ла мес­ца апош­ня­га спа­чы­ну з усiх ба­коў.


На дзi­ця­чай пля­цоў­цы ў Вя­лi­кай Га­цi.

Стэнд на мо­гiл­ках

У на­се­ле­ным пунк­це пра­жы­вае больш за 650 ча­ла­век. У вёс­цы ёсць шко­ла i дзi­ця­чы са­док, iн­шыя аб'ек­ты куль­тур­на-бы­та­во­га пры­зна­чэн­ня. Пад­тры­ман­ню па­рад­ку тут заў­сё­ды ўдзя­ля­ла­ся вя­лi­кая ўва­га. Тым больш на та­кiм асаб­лi­вым мес­цы, як мо­гiл­кi.

— Як i паў­сюль, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не мо­гi­лак па­ча­ло­ся з пi­ла­ван­ня ста­рых вя­лi­кiх дрэў, — рас­каз­вае стар­шы­ня Свя­та­воль­скага сель­ска­га Са­ве­та Ана­толь ШЧУР­КО. — Пас­ля пер­ша­га схо­ду гра­ма­дзян мы са­бра­лi пры­блiз­на шэсць ты­сяч руб­лёў. По­тым да­да­ла­ся яшчэ ты­ся­ча з га­кам, за­ка­за­лi тэх­нi­ку, спе­цы­я­лiс­таў, дрэ­вы спi­ла­ва­лi. Рэшт­кi пры­бра­лi на су­бот­нi­ках з да­па­мо­гай на­сель­нiц­тва. Хто не вы­хо­дзiў на су­бот­нiк па ней­кiх пры­чы­нах, зда­ваў яшчэ пры­блiз­на па пяць руб­лёў. За гэ­тыя гро­шы мы най­ма­лi ра­бот­нi­каў з лi­ку бес­пра­цоў­ных i на­во­дзi­лi поў­ны па­ра­дак пас­ля спi­лоў­ван­ня дрэў i рас­чыст­кi хмыз­ня­ко­вых за­рас­нi­каў.

Ка­лi па­блi­зу зно­сi­лi нi­чый­ны трух­ля­вы дом, гас­па­дар­чае па­мяш­кан­не па­кi­ну­лi. Гэ­ты му­ра­ва­ны хлеў­чык ад­нос­на доб­ра за­ха­ваў­ся, яго па­тын­ка­ва­лi, па­бя­лi­лi, ачыс­цi­лi ўнут­ры i аб­ста­ля­ва­лi пад па­мяш­кан­не для за­хоў­ван­ня iн­вен­та­ру. Ця­пер кож­на­му, хто пры­яз­джае аль­бо пры­хо­дзiць да­гле­дзець ма­гi­лы, не аба­вяз­ко­ва браць з са­бой ла­па­ту, граб­лi, ве­нi­кi, вёд­ры з ану­чай — усё мож­на ўзяць тут, а по­тым, пас­ля за­кан­чэн­ня ра­бо­ты, па­клас­цi на мес­ца. Клю­чы ад пад­соб­кi зна­хо­дзяц­ца ў ста­рас­ты i iн­шых вяс­ко­вых ак­ты­вiс­таў.

Ага­ро­джа ва­кол мо­гi­лак бы­ла зроб­ле­на даў­но, сё­ле­та яе ў не­ка­то­рых мес­цах фар­ба­ва­лi, ра­ман­та­ва­лi, а дзе спат­рэ­бi­ла­ся, за­мя­нi­лi цэ­лыя пра­лё­ты. Ка­ля га­лоў­на­га ўва­хо­ду па­ста­вi­лi iн­фар­ма­цый­ны стэнд, дзе змя­шча­ец­ца ўся па­трэб­ная iн­фар­ма­цыя. Ця­пер тут мож­на пра­чы­таць, ка­лi пры­зна­ча­ны су­бот­нi­кi па ўбор­цы тэ­ры­то­рыi, дзе мож­на ўты­лi­за­ваць ад­хо­ды. А яшчэ жы­ха­рам рас­каз­ва­юць пра не­аб­ход­насць атрым­лi­ваць да­звол на па­ха­ван­не ў мяс­цо­вым ор­га­не ўла­ды. На гэ­тым аб'­ек­це ра­бо­ты заў­сё­ды ха­пае. Вар­та ска­заць, што ў Вя­лi­кай Га­цi ак­тыў­ны i энер­гiч­ны ста­рас­та Аляк­сей Куд­ра­вец. Ён заў­сё­ды ар­га­нi­зуе лю­дзей i сам па­каз­вае прык­лад.

Так бы­ло i з уста­ноў­кай па­мят­на­га ва­лу­на ў го­нар за­сна­ван­ня вёс­кi ў 1554 го­дзе. Гэ­та, не­су­мнен­на, ста­ла па­дзе­яй для на­се­ле­на­га пунк­та. Ця­пер кож­ны жы­хар, ды i пры­ез­джы, звяр­тае ўва­гу на таб­лiч­ку, якая па­ве­дам­ляе пра гэ­ты гiс­та­рыч­ны факт. Ва­лун змяс­цi­лi на спе­цы­яль­ны на­сып, тэ­ры­то­рыю доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лi.

Спар­тыў­ная i дзi­ця­чая

Яшчэ ад­ной пля­цоў­кай пры­кла­дан­ня сiл у Вя­лi­кай Га­цi з'яў­ля­ец­ца гра­мад­скае мес­ца ад­па­чын­ку. Яго звы­чай­на на­зы­ва­юць ста­ды­ё­нам, але пляц пло­шчай паў­та­ра гек­та­ра ўклю­чае ў ся­бе больш аб'­ек­таў, чым прос­та ста­ды­ён для за­няткаў спор­там. Для спар­тыў­най пад­рых­тоў­кi аб­ста­ля­ва­ныя па­ла­са пе­ра­шкод, тур­нi­кi, ёсць фут­боль­нае по­ле, ва­лей­боль­ная, бас­кет­боль­ная пля­цоў­кi з лаў­ка­мi для ба­лель­шчы­каў.

Усе ма­са­выя вяс­ко­выя ме­ра­пры­ем­ствы пра­хо­дзяць ме­на­вi­та тут: па­чы­на­ю­чы ад Дня пе­ра­мо­гi вяс­ной i да дня пра­цаў­нi­коў вёс­кi во­сен­ню. Па­ся­рэ­дзi­не раз­горт­ва­ец­ца сцэ­на, мо­жа быць на­ла­джа­ны вы­яз­ны ган­даль. Для гле­да­чоў у тры ра­ды ста­яць лаў­кi. Вя­до­ма, i гэ­тыя лаў­кi па­тра­бу­юць рэ­гу­ляр­на­га до­гля­ду: ня­даў­на iх пад­фар­ба­ва­лi, дзе трэ­ба, па­дра­ман­та­ва­лi.

Асаб­лi­вая ўва­га ў апош­нi год бы­ла ўдзе­ле­ная аб­ста­ля­ван­ню дзi­ця­чай пля­цоў­кi на ста­ды­ё­не. Яна ўклю­чае ў ся­бе роз­ныя эле­мен­ты, на ёй мож­на па­трэ­нi­ра­вац­ца школь­нi­кам i па­ка­тац­ца да­школь­нi­кам. Фi­нан­са­выя за­тра­ты па ўлад­ка­ван­нi пля­цоў­кi ўзя­ло на ся­бе ААТ «Свя­тая во­ля», а вось доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем за­ня­лi­ся вяс­ко­выя ак­ты­вiс­ты ра­зам з сель­вы­кан­ка­мам. Ця­пер вёс­ка мае цэ­лы комп­лекс для ад­па­чын­ку пло­шчай у гек­та­ры.

Гас­па­дар­чыя пра­ез­ды

У су­сед­нiм Це­ля­хан­скiм сель­са­ве­це га­лоў­ным кло­па­там гэ­та­га се­зо­ну ў пла­не на­вя­дзен­ня па­рад­ку ста­лi гас­па­дар­чыя пра­езды. Акса­на МЯ­ЛIК, якая вы­кон­вае аба­вяз­кi стар­шы­нi сель­вы­кан­ка­ма, ска­за­ла так:

— Мы заў­сё­ды звяр­та­ем ува­гу на фа­са­ды, пад'­ез­ды, ка­лi на­во­дзiм па­ра­дак. Ня­рэд­ка да­во­дзiм iх амаль да бляс­ку, за­бы­ва­ю­чы пра зад­нiя два­ры, у якiх за­ста­ец­ца са­праўд­ны вэр­хал. Дык вось сё­ле­та мы ўзя­лi­ся за гас­па­дар­чыя пра­ез­ды. Гэ­та да­ро­гi, якiя вя­дуць да хля­воў i гас­па­дар­чых па­бу­доў, i тэ­ры­то­рыя ва­кол гэ­тых да­рог. Мно­гiя лю­дзi ад­гук­ну­лi­ся, пра­явi­лi ра­зу­мен­не. Да­стат­ко­ва бы­ло па­га­ва­рыць, звяр­нуць ува­гу гас­па­да­роў на гэ­тую праб­ле­му. А то бы­вае, што дом пры­го­жы, пя­рэд­нi двор па­та­нае ў квет­ках, а на зад­нiм утва­ра­юц­ца цэ­лыя звал­кi.

Мост

Мост у Це­ля­ха­нах.

Яшчэ прык­лад агуль­най гра­мад­скай ра­бо­ты, якiм Ак­са­на Iва­наў­на га­на­рыц­ца, — гэ­та мост. Яго ня­даў­на зра­бi­лi та­ла­кой за­мест та­го, якi са­ста­рэў i раз­бу­рыў­ся. Ляс­гас вы­дзе­лiў ма­тэ­ры­я­лы, ар­га­нi­за­цыя пра­вя­ла ра­бо­ты па рэ­стаў­ра­цыi ме­та­лiч­най асно­вы, а муж­чы­ны з не­каль­кiх ву­лiц вый­шлi на су­бот­нiк i зра­бi­лi верх­нi на­сцiл мос­та. Ця­пер лю­дзям не трэ­ба рабiць лiш­нiя — ка­му паў­та­ра, а ка­му i пяць кi­ла­мет­раў. Гэ­ты мост звяз­вае ву­лi­цу Ся­дзi­бы ляс­га­са Це­ля­хан i ву­лi­цу На­бя­рэж­ную вёс­кi Вуль­ка Це­ля­хан­ская. За ёй па­чы­на­ец­ца вёс­ка Со­мi­на, з якой так­са­ма што­дня лю­дзi да­бi­ра­юц­ца на ра­бо­ту ў Це­ля­ха­ны. Дык вось жы­ха­рам гэ­тай вёс­кi, ка­лi ехаць на iн­шую пе­ра­пра­ву, да­вя­ло­ся б ра­бiць круг у шэсць кi­ла­мет­раў.

На мос­це мы су­стрэ­лi Та­ма­ру Стру­неў­скую, су­пра­цоў­нi­цу Це­ля­хан­ска­га до­ма дзi­ця­чай твор­час­цi, якая жы­ве ў Вуль­цы Це­ля­хан­скай i на ра­бо­ту да­бi­ра­ец­ца на ве­ла­сi­пе­дзе.

— Для нас ад­наў­лен­не мос­та ста­ла са­праўд­ным свя­там, — за­ўва­жы­ла Та­ма­ра Ге­на­дзеў­на.

Ак­са­на Мя­лiк да­да­ла, што да­ку­мен­ты на гэ­тае збу­да­ван­не зроб­ле­ны i пе­ра­да­дзе­ны ў ЖКГ, якая пры­ня­ла но­вы аб'­ект на свой ба­ланс.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВIЧ

Iва­цэ­вiц­кi ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».