Вы тут

Ярмошына: 200 кандыдатаў у дэпутаты паленаваліся нават скласці праграму і падаць яе ў СМІ


На 6 лістапада ў Беларусі налічвалася 523 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Гэта на 37 чалавек менш, чым было зарэгістравана першапачаткова. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас відэаінтэрв'ю ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Вытрымкі з яго прыводзіць tut.by.


- Знялі свае кандыдатуры 29 чалавек, у дачыненні да дзесяці чалавек камісіі скасавалі рэгістрацыю за парушэнне закона. Адноўлены камісіямі і судом два чалавекі. Сёння Вярхоўны суд яшчэ будзе разглядаць адну скаргу - будзе вырашацца пытанне аднаўлення ў статусе кандыдата чалавека, чыя рэгістрацыя адменена, - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Ярмошына адзначыла, што з 523 кандыдатаў толькі 330 апублікавалі сваю перадвыбарчую праграму ў СМІ.

- А дзе яшчэ каля 200? Гэта значыць, яны паленаваліся нават скласці гэтую праграму і аддалі яе ў СМІ. Не ўсе выступалі па тэлебачанні, радыё і ўдзельнічалі ў дэбатах. Нават у Мінску, дзе ва ўсіх акругах больш за два кандыдаты, некаторыя дэбаты ішлі з удзелам двух кандыдатаў у дэпутаты. Гэта сведчыць аб тым, што гэтыя кандыдаты не маюць сур'ёзных намераў на абранне, - сказала Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК дадала, што ёсць і тыя, хто паводзіць сябе досыць актыўна. Праўда, "многія актыўныя выключна ў напісанні скаргаў і патрабуюць, каб выбарчыя камісіі за іх працавалі".

- Аж да таго, каб за іх падавалі перадвыбарчую праграму ў сродкі масавай інфармацыі, - сказала Ярмошына.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.