Вы тут

Трэнінгі для педагогаў па рэалізацыі праекта “Зялёныя школы” пройдуць па ўсёй краіне


У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам адукацыі, з лістапада гэтага года па люты 2020 года будуць праведзены навучальныя трэнінгі для педагогаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі па рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы". Пра гэта паведамляе сайт Мінпрыроды.


Больш за 500 педагагічных работнікаў прымуць удзел у 28 навучальных трэнінгах у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцях і Мінску.

Трэнінгі пройдуць па праграме павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў адукацыйнага праекта “Зялёныя школы" з улікам асаблівасцяў яго рэалізацыі ў кожнай вобласці краіны. Для асвятлення асобных тэм будуць запрошаны профільныя спецыялісты па розных экалагічным кірунках.

Удзельнікі трэнінгаў змогуць абмяняцца вопытам, актуалізаваць і паглыбіць веды па напрамках праекта (біяразнастайнасць, энергазберажэнне, водазберажэнне, абыходжанне з адходамі, інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю, якасць атмасфернага паветра) і азнаёміцца ​​з магчымасцямі выкарыстання Орхускай канвенцыі ў сваёй рабоце.

Удзельнікі атрымаюць стымул для працягу актыўнай дзейнасці па рэалізацыі праекта “Зялёныя школы” і ў далейшым змогуць падзяліцца з калегамі і навучэнцамі ўстаноў адукацыі па ўсёй Беларусі атрыманай інфармацыяй. Гэта дапаможа пашырыць сетку устаноў, якія рэалізуюць праект, а таксама паскорыць атрыманне статусу "Зялёная школа” зацікаўленымі ўстановамі адукацыі, паведамляе сайт Мінпрыроды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: playbuzz.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».

Грамадства

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам

Мы заўсёды чакаем найперш ініцыятыўных, здольных нешта прапанаваць. І такія маладыя людзі заўсёды будуць пачуты.

Культура

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Апошні трэк-ліст Алега Молчана

Сёння 40 дзён, як кампазітар пайшоў з жыцця.