Вы тут

Сяргей Румас правядзе сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіруецца сёння з рабочым візітам у Сочы, дзе сустрэнецца са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.


Запланаваны сустрэчы ў фармаце сам-насам і з удзелам урадавых дэлегацый.

Асноўнай тэмай абмеркавання стануць інтэграцыйныя дарожныя карты.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні Саюзнай дамовы і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка паведаміў, што бакі поўнасцю ўзгаднілі 21 дарожную карту.

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.