Вы тут

На ўсё свой час


Якія матэрыялы ўпрыгожылі снежаньскі нумар часопіса “Родная прырода”?

Фота Дзяніса Іўковіча

18 лістапада 2019 года ў Беларусі ўвайшоў у сілу закон “Аб вытворчасці і абыходжанні арганічнай прадукцыі”, над якім вялася работа больш за пяць гадоў. Што азначае ён для нашай краіны, якія змены нясе, як грынвошынг дыскрэдытуе арганіку – пра гэта чытайце ў матэрыяле “Арганіку – на прылаўкі”.

Яшчэ адна значная навіна ў прыродаахоўнай сферы – у снежні быў прыняты закон “Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў”. Гэта першы дакумент у нашай краіне, які будзе на ўзроўні заканадаўчага акта комплексна рэгуляваць пытанні захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў. У матэрыяле “Правілы карыстання тарфянікамі” можна даведацца, навошта патрэбны такі закон і якія асноўныя нормы ў ім замацаваны?

“Справа адна, а дапамога і дзецям, і прыродзе”. Так можна вызначыць галоўныя кірункі незвычайнага дабрачыннага праекта “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”, які дзейнічае ў 70 населеных пунктах Беларусі з кастрычніка 2018 года. Яго сутнасць у тым, што неабыякавыя людзі збіраюць накрыўкі ад пластыкавых бутэлек, а выручаныя за іх сродкі накіроўваюць на аказанне дапамогі дзецям, якія маюць патрэбу ў лячэнні ці сродках рэабілітацыі. Як можна далучыцца да гэтага праекта?

У канцы снежня зіма нарэшце вырашыла прыйсці да нас у госці, каб дапамагчы нам стварыць навагодні настрой. Але часам разам са сняжынкамі з неба ляцяць і кроплі дажджу, а халодны вецер разам з марозам “арганізуюць” на мясцовых дарогах і тратуарах каток. Як адрозніць небяспечныя зімнія з’явы і падрыхтавацца да неспрыяльных умоў надвор’я, – у матэрыяле “Асцярожна, галалёд!”

Сёння ў Беларусі з камунальных адходаў збіраецца каля 20 % другасных матэрыяльных рэсурсаў. У асноўным гэтая сыравіна закупляецца ў юрыдычных асоб і грамадзян. Толькі 1,8 % дадаецца з кантэйнераў для раздзельнага збору смецця і крыху больш за 2 % паступае з ліній сартавання. У матэрыяле Асобны збор, але агульны вываз” можна прачытаць, што робіцца ў краіне, каб павялічыць гэтыя паказчыкі.

Напярэдадні святаў Маша Зялёная падрыхтавала свае чарговыя экапарады. На гэты раз размова пойдзе пра бліскаўкі (глітэры). Падаецца, цяпер з бліскаўкамі (глітэрамі) можна знайсці што заўгодна: ад кофты да лаку для валасоў. Аднак ці бяспечныя такія ўпрыгожванні?

Вадаспад Ігуасу, які знаходзіцца на памежжы Бразіліі і Аргенціны, не такі вядомы, як яго паўночнаамерыканскі брат Ніягарскі. Але ён з’яўляецца самым шырокім у свеце вадаспадам. А дакладней, цэлай сеткай з 275 вадаспадаў рознай магутнасці і вышыні, якая расцягнулася на тры кіламетры. А якое легендарнае паходжанне мае Ігуасу?

Вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі Вікторыя Трэнкіна – само зачараванне ў вобразе Ружы ў балеце “Маленькі прынц”. А які яркі іспанскі тэмперамент у яе Кітры з “Дон Кіхота”! Колькі грацыі, непасрэднасці дэманструе балерына, калі танцуе ў дзіцячых спектаклях! Лёгкую, як пярынка, у прыгожых строях, яе цяжка ўявіць у звычайным жыцці.

Але пасля работы ў Вікторыі такія ж клопаты, як у кожнага з нас, і нават большыя, бо ў яе жывуць тры коткі і адзін кот. Вікторыя Трэнкіна: “Не ўяўляю, якая парода можа быць лепшай за дваровую”.

Запрашаем вас, паважаныя чытачы, у Новы год – з “Роднай прыродай”! Адкажыце, калі ласка, на пытанні нашай анкеты, каб вызначыць любімыя рубрыкі і ўказаць тэмы, якія будуць цікавымі менавіта для вас. Свае адказы можна пакінуць у Google-форме ці адправіць нам пісьмо па электроннай ці звычайнай пошце.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?