Вы тут

Праект указа аб цэнах на лекі і медтэхніку вынесены на грамадскае абмеркаванне


Праект указа аб цэнах на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медтэхніку, а таксама запасныя часткі да яе вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі.


Дакумент накіраваны на ўдасканаленне парадку цэнаўтварэння на гэты пералік медыцынскіх тавараў. Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Як адзначаецца ў абгрунтаванні да праекта ўказа, цяпер адсутнічае неабходнасць рэгулявання цэн на ўвесь пералік медыцынскіх тавараў, якія закупляюцца ўстановамі аховы здароўя з дапамогай працэдур дзяржзакупак. У дзеючым парадку фарміравання цэн, вызначаным указам нумар 366 ад 11 жніўня 2005 года, пры ўвозе ў Беларусь лекаў, вырабаў медпрызначэння і медтэхнікі аптовая і рознічная цэны фарміруюцца, зыходзячы з кантрактнай цаны пастаўшчыка, у выніку чаго ўстанаўленне абмежаванняў памеру аптовых і рознічных надбавак не з'яўляецца стрымальным фактарам пры фарміраванні неабгрунтавана высокіх цэн.

Праект указа, вынесены на грамадскае абмеркаванне, прадугледжвае распаўсюджванне дзеяння цэнавага рэгулявання на тавары па пераліках, устаноўленых Міністэрствам аховы здароўя, якія ўключаюць найбольш значныя і запатрабаваныя тавары, а таксама тавары, што маюць абмежаванае прапанаванне на рынку.

Адносна лекаў праект дакумента прадугледжвае распаўсюджванне парадку цэнаўтварэння на пералік асноўных лекавых сродкаў, зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 65 ад 16 ліпеня 2007 года.

Акрамя таго, праектам указа прадугледжана змяненне дзеючых дыяпазонаў і памераў гранічных аптовых і рознічных надбавак.

Адзначаецца, што прыняцце ўказа дасць магчымасць стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання і прыватных аптэчных арганізацый, аптымізаваць работу суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовую і рознічную рэалізацыю лекавых сродкаў.

Распаўсюджванне парадку ўстанаўлення аптовых і рознічных цэн на пералік асноўных лекавых сродкаў, а таксама пералік вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, запасных частак да яе дасць магчымасць захаваць і ўдасканаліць механізм цэнавага рэгулявання, дазволіўшы суб'ектам гаспадарання самастойна ўстанаўліваць цэны на тавары, не ўключаныя ў пералік. Пры гэтым умовы канкурэнцыі, у якіх цяпер знаходзяцца ўдзельнікі рынку, не дазволяць павялічыць цэны на нерэгулюемыя лекавыя сродкі і выклікаць рост індэкса спажывецкіх цэн.

Свае заўвагі і прапановы па праекце ўказа можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 20 студзеня.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.