Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Расія хоча, каб мы куплялі ў яе нафту па кошце, вышэйшым за сусветны


Падчас уручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не нафта або газ — галоўнае ў сённяшніх перамовах Беларусі і Расіі.


«Чаму мы да гэтага часу з Прэзідэнтам Расіі не дамовіліся па нафце? Ды таму, што Расія хоча, каб мы купілі ў яе нафту па кошце, вышэйшым за сусветны. Дзе такое бачна? Таму я і адмовіўся ад такой нафты і прама заявіў, калі не будзе паставак па сусветным кошце з Расіі нафты, мы знойдзем гэту нафту ў іншым месцы, што мы і робім», — расказаў Прэзідэнт.

Простая пазіцыя кіраўніка краіны і па газе. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, «Газпрам» сёння зарабляе на Беларусі ў тры разы больш, чым на Германіі. «Мы дамовіліся на сёння, што гэтыя два месяцы, пакуль мы не дамовімся, — гэта была прапанова Уладзіміра Пуціна — будзем працаваць па газе на ўмовах 2019 года. Але я нагадаў, што, калі мы ішлі на продаж „Белтрансгазу“ ў 2011 годзе, была жорсткая дамоўленасць, што за пяць год мы выйдзем на расійскі кошт па газе. Хтосьці гэта забыў, але я помню. І я настойваю, каб гэта было рэалізавана», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў: у больш трапны час падрабязна раскажа грамадскасці пра тое, што адбываецца ў свеце, і ў прыватнасці пра адносіны з Расіяй. 

«Але вы павінны памятаць: няма больш у свеце народа, які б з такой павагай і трапятаннем адносіўся да беларусаў, як расіяне. Па-рознаму могуць ладзіцца пляскі, свістапляскі і ісці перамовы паміж кіраўніцтвам краін і элітай, але трэба глядзець глыбей. Расіяне — нашы браты, якія заўсёды гатовыя падставіць нам плячо ў складаную хвіліну», — звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі і запэўніў, што няма катастрофы, калі мы не дамовімся з Расіяй.

Але нават у гэтай сітуацыі жыць будзем не горш, чым у мінулым годзе. «Мы сталі на ногі дзякуючы сваёй працы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Сусветныя спецыялісты і аналітыкі ацэньваюць беларусаў як адукаваных, працавітых людзей, якія не возьмуць таго, што ім не належыць у адрозненні ад нашых суседзяў. Сёння, па словах Прэзідэнтаў, пэўныя сілы жадаюць сутыкнуць беларусаў і расіян, але нашы адносіны — паказчык таго, як павінны развівацца сувязі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.