Вы тут

«Першыя» запускаюць серыю крэатонаў для падлеткаў


18 студзеня ў Віцебску стартуе крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць прыняць вучні з усёй Беларусі. Ён адбудзецца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама пройдуць у Магілёве, Гродне і Гомелі.


Першы крэатон будзе прысвечаны культуры. Месца правядзення — Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) 18 студзеня з 12 да 16 гадзін. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады і каментарыі ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfY59JZaal_MAJ8HTKcyQaEI19VBLn2zqg5wbJrrDwHy4_O0Q/viewform

Старшакласнікам пакажуць некалькі ролікаў TED для далейшага абмеркавання ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам ментараў, кожны з якіх дапаможа камандам распрацаваць уласныя ідэі па тэмах відэавыступленняў і прэзентаваць іх перад аўдыторыяй.

У Віцебску школьнікі будуць гаварыць пра музеі, папулярнасць папяровых кніг і брэнд роднага горада як культурнай сталіцы. Па выніках абмеркавання журы, у склад якога ўвайшлі мясцовыя эксперты па вызначаных тэмах, прадстаўнікі кампаніі А1 і мясцовай супольнасці TEDx, абярэ найлепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Для таго, каб натхніцца тэмай культуры і паглыбіцца ў яе, напярэдадні варкшопа арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» выпусцілі другі эпізод беларускамоўнага падкаста для падлеткаў: https://anchor.fm/generationa1/episodes/ep-ea27ls

У гутарцы з вядучым Дзмітрыем Смірновым акцёр і рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка распавядае, якія спектаклі варта наведваць моладзі, да каго звяртацца па дапамогу пры рэалізацыі праектаў у сферы культуры і як да іх рыхтавацца.

Да кожнага з наступных крэатонаў таксама будуць выходзіць новыя эпізоды падкаста, гаворка ў якіх пойдзе пра дзейнасць у галіне тэхналогій, экалогіі і інклюзіі.

«Першыя» — гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак на https://www.generation.a1.by/ яшчэ працягваецца. Прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.