Вы тут

Спажыванне паслуг 4G вырасла летась удвая


beCloud падвёў вынікі развіцця 4G у Беларусі за 2019 год. На пачатак бягучага года ў Беларусі працавалі 2090 базавых станцый 4G. За мінулы год іх колькасць павялічылася ў краіне на 25 % (у 2019-м уключана ў сетку 529 базавых станцый і мадэрнізавана больш за 800). Доля актыўных карыстальнікаў  сеткі ўзрасла на 46 %, а гадавы сумарны трафік абанентаў 4G перавысіў адзнаку ў 280 петабайт. 


Колькасць гарадоў і населеных пунктаў, падключаных да 4G, узрасла да 177, акрамя таго, доступ да сеткі з'явіўся і ў 21 аб'екце, размешчаным за іх межамі. beCloud  працягвае узмацняць прысутнасць тэхналогіі ў рэгіёнах і сельскай мясцовасці. Хуткасныя магчымасці сеткі чацвёртага пакалення асабліва актуальныя для малых населеных пунктаў, дзе мабільны інтэрнэт з'яўляецца часта адзінай магчымасцю арганізацыі доступу ў глабальную сетку.

Менавіта таму базавая станцыя з'явілася, напрыклад, у аграгарадку Наваселле ў Мінскім раёне. З пачатку снежня 2019-га  яе штосутачны трафік складае каля 400 Гб, а сумарны перавысіў адзнаку ў 8 тэрабайт. Дарэчы, акрамя Наваселля, да 4G могуць падключыцца і абаненты такіх населеных пунктаў, як Новы двор, Слабада, Ніжнія Жары.

BeCloud працягвае маштабнае развіццё сеткі 4G у Беларусі. Значна палепшана пакрыццё, асабліва ўнутры памяшканняў, а таксама пашырана ёмістасць сеткі ў месцах пікавага спажывання трафіку, бо ў 2019 годзе карыстальнікі высакахуткаснага інтэрнэту згенеравалі неверагодны аб'ём інфармацыі ў памеры 280 петабайт (у аналагічны перыяд у 2018 годзе загружана 140 петабайт). Спажыванне паслуг 4G у 2019 годзе вырасла ўдвая і дасягнула значэння, эквівалентнага амаль 200 тысячам поўнаметражных фільмаў або 60 мільярдаў кніг у электронным фармаце. У сувязі з пашырэннем сеткі павялічылася і хуткасць аказання паслуг перадачы дадзеных.

Нагадаем, што сетка beCloud забяспечвае высакахуткасны доступ у інтэрнэт і ахоп паслугамі каля 76% насельніцтва краіны дзякуючы будаўніцтву базавых станцый, якія працуюць у трох дыяпазонах: 2600 МГц, 1800 МГц і 800 МГц. Хуткасці 4G дазваляюць звычайным карыстальнікам у рэжыме анлайн глядзець відэа, кантактаваць у сацыяльных сетках, імгненна выкладваць фота на сваіх старонках і дзяліцца інфармацыяй з сябрамі.

Для тых, хто знаходзіцца ў пастаянным рабочым руху, гэта магчымасць аддаленага доступу да офіснай сеткі, удзелу ў відэаканферэнцыях, анлайн-нарадах або нават арганізацыі паўнавартаснага мабільнага офіса ў любым пункце ў зоне пакрыцця.

У доўгатэрміновых планах першага інфраструктурнага аператара - працягваць развіццё LTE ў Беларусі і падрыхтавацца для запуску тэхналогіі 5G. Сетку LTE  beCloud развівае ў партнёрстве з мабільнымі аператарамі МТС, A1 і life :).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: technoguide.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»