Вы тут

Праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча


Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча (Богаяўленне) - адзін з вялікіх непераходзячых дванадзесятых святаў. Ён устаноўлены ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, піша БелТА.


Свята пачынаецца яшчэ вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую куццю, падчас якой, пасля літургіі ў храмах, здзяйсняецца асвячэнне вады. Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і хаты.

Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку. Лічыцца, што падчас абраду ў вадзе, якая з'яўляецца крыніцай новага жыцця, чалавек памірае для граху і ўваскрасае для Бога.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.