Вы тут

Часовы прэзідэнт Балівіі падпісала закон аб падаўжэнні сваіх паўнамоцтваў


Часовы прэзідэнт Балівіі Жанін Аньес падпісала закон, які працягвае яе паўнамоцтвы і тэрмін працы дзеючага складу парламента. Пра гэта яна паведаміла ў аўторак у Twitter, піша tass.ru.


 

"Я вітаю рашэнне шматнацыянальнай заканадаўчай асамблеі ўхваліць "Закон аб працягу абраных органаў улады". Сёння мы падпісалі яго для ўмацавання дэмакратыі ў нашай краіне", - напісала яна.

Згодна з падпісаным дакументам, Аньес зможа займаць пасаду в.а. кіраўніка дзяржавы максімум да 22 ліпеня. Да гэтай даты ў краіне павінен быць абраны новы прэзідэнт. Без прыняцця закона паўнамоцтвы Аньес павінны былі скончыцца 22 студзеня.

  • У Балівіі 20 кастрычніка 2019 года прайшлі прэзідэнцкія выбары. Паводле дадзеных Вышэйшага выбарчага суда, большасць галасоў атрымаў Эва Маралес, які на той момант займаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Карлас Меса, яго галоўны супернік, заявіў, што не прызнае перамогу апанента ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў волевыяўлення праціўнікі Маралеса арганізавалі акцыі пратэсту, у краіне пачаліся беспарадкі.
  • Пасля трох тыдняў пратэстаў Маралес пакінуў свой пост, ахарактарызаваўшы сітуацыю як дзяржаўны пераварот. Услед за ім рушылі віцэ-прэзідэнт краіны і спікеры абедзвюх палат парламента, якія, паводле канстытуцыі, былі наступнымі ў чарзе на прыняцце паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Другі віцэ-спікер Палаты сенатараў Жанін Аньес, якая прадстаўляе апазіцыю, абвясціла, што бярэ на сябе абавязкі прэзідэнта да правядзення новых выбараў, і прызначыла свой кабінет міністраў. Новыя выбары прызначаныя на 3 мая.
Прэв'ю: rbc.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.