У верасні мінулага года жыхар Бярозы (Брэсцкая вобласць) не змог атрымаць доступ да свайго Інтэрнэт-банкінгу і звярнуўся ў абслуговы банк. Кліенту паведамілі, што з яго асабовага рахунку рэгулярна праводзіліся плацяжы. Тады мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, пішуць на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аператыўнікі высветлілі, што адзін з калегаў па працы узяў мабільны тэлефон заяўніка і "пераадрасаваў" паслугу "Інтэрнэт-банкінгу" на свой гаджэт. 23-гадовы малады чалавек фактычна завалодаў доступам да рахункаў і банкаўскіх аперацый свайго знаёмага.
СМС-паведамленні ўладальніку не прыходзілі, таму некалькі месяцаў хлопец "патроху" марнаваў чужы заробак. Калі б яму не спатрэбіўся дадзены мабільны дадатак, невядома, колькі б яшчэ 43-гадовы мужчына працаваў "за дваіх".
Аднак нават пасля таго, як дзеянням фігуранта была дадзена прававая ацэнка, ён зноў вырашыў скарыстацца канфідэнцыйнымі звесткамі і выкраў з карт-рахунку таго ж калегі больш за 700 рублёў. Бо пасля таго, што здарылася пацярпелы змяніў карту, але дадзеныя мабільнай банкаўскай паслугі засталіся ранейшымі.
Праваахоўнікі звяртаюць увагу грамадзян на павелічэнне колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Яны могуць выяўляцца:
- ва ўзломе акаўнтаў у сацыяльных сетках і несанкцыянаваным выкарыстанні уліковых запісаў карыстальнікаў;
- у здзяйсненні крадзяжоў з карт-рахункаў грамадзян шляхам махлярства або выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.
- Зламыснікі карыстаюцца даверлівасцю, бестурботнасцю саміх карыстальнікаў і іх няведаннем асноў бяспекі пры выкарыстанні глабальнай сеткі.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.