Вы тут

Каля 40 тысяч Xiaomi Mi 10 Pro раскупілі менш чым за хвіліну


Першую партыю Xiaomi Mi 10 Pro раскупілі за 55 секунд з моманту пачатку продажаў, паведамляе onliner.by са спасылкай на кітайскі сацыяльны сэрвіс Weibo. Такі ж поспех некалькі дзён таму адбыўся і з больш даступнай версіяй - Mi 10.


Кошт прададзеных прылад - 200 мільёнаў юаняў (прыкладна 63 мільёны рублёў). Такім чынам, менш чым за хвіліну куплена 33-40 тысяч Mi 10 Pro ў залежнасці ад канчатковай цаны, якая залежыць ад ёмістасці сховішча і аператыўнай памяці. У выпадку з Xiaomi Mi 10 колькасць прададзеных дэвайсаў складае 42-50 тысяч смартфонаў.

Старт продажаў Mi 10 і Mi 10 Pro за межамі Кітая прыйшлося адкласці з-за адмены выставы MWC, дзе планавалася правесці асобную прэзентацыю навінак Xiaomi.

Xiaomi Mi 10 Pro атрымаў чып Snapdragon 865 з падтрымкай 5G, 8-12 ГБ аператыўнай памяці і аж да 512 ГБ убудаванага сховішча.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.