Вы тут

Кітай зможа пачаць клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса не раней за красавік


Кітайскія навукоўцы змогуць падрыхтаваць вакцыну ад каранавіруса новага тыпу да клінічных выпрабаванняў не раней канца красавіка. Пра гэта ў пятніцу падчас брыфінгу заявіў намеснік міністра навукі і тэхнікі КНР Сюй Наньпін, піша ТАСС.


"Што тычыцца распрацоўкі вакцыны, згодна з комплекснымі даследаваннямі і папярэднімі разлікамі, вакцына будзе пададзеная на клінічныя выпрабаванні не раней апошняй дэкады красавіка", - указаў ён.

Успышка захворвання, выкліканага новым каранавірусам (2019-nCoV), была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію. За межамі КНР выпадкі заражэння былі выяўлены ў 25 краінах. Паводле апошніх звестак, колькасць смяротных зыходаў у Кітаі склала 2236, паправіліся каля 18,3 тыс. чалавек, колькасць тых, хто заразіўся за ўвесь час распаўсюджвання віруса, перавысіла 75,4 тыс.

Прэв'ю: expert.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.