Вы тут

У Астравецкім раёне сутыкнуліся два легкавікі. Загінула дзяўчына


Сёння каля 10 гадзін раніцы на аўтадарозе «Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы» у раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два легкавыя «Сітраены», паведамляе МУС.


Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем пад кіраўніцтвам 48-гадовага жыхара Астраўца.

У выніку ДТЗ дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Іншы кіроўца не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.