Вы тут

У Мінску адкрыўся практычны і вучэбны цэнтр судовай псіхіятрыі


Справы, у якіх фігуруюць дзеці, пацярпелыя ад гвалту, заўжды няпростыя. Эксперту трэба здабыць як мага больш поўную інфармацыю пра тое, што адбылося, пры гэтым не ранячы яшчэ мацней тонкую дзіцячую душу. Шмат што залежыць ад умення «разгаварыць» хлопчыка або дзяўчынку.


У Мінску на праспекце Любімава ў аўторак адкрыўся практычны і вучэбны цэнтр судовай псіхіятрыі. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс і намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. Цэнтр будзе працаваць з дзецьмі, якія або пацярпелі ад злачынстваў, або сталі іх сведкамі.

Раней на месцы цэнтра знаходзілася ўстанова адукацыі. Яна яшчэ ў 2011 годзе была зачынена на рэканструкцыю, якая неаднаразова пачыналася і неўзабаве спынялася праз недахоп грошай. І толькі дзякуючы рашэнню кіраўніка дзяржавы ў 2015 годзе былі выдзелены дадатковыя сродкі для правядзення першачарговых агульнабудаўнічых работ, а ў далейшым забяспечана неабходнае фінансаванне з рэзервовага фонду Прэзідэнта.

— Асаблівасць цэнтра ў тым, што ў гэтых сценах сабраны найлепшыя спецыялісты з усёй краіны ў галіне судовай псіхалогіі, культуралогіі, псіхіятрыі, — зазначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед. — Тут жа ўкаранёны і выкарыстоўваюцца самыя лепшыя сусветныя навукова абгрунтаваныя методыкі. У сукупнасці гэта ўсё дазваляе з імавернасцю, блізкай да 100 %, высветліць усе акалічнасці, звязаныя са здзяйсненнем у дачыненні да дзіцяці гвалтоўных злачынстваў і іншых супрацьпраўных дзеянняў. У некаторых выпадках мы высвятляем у іх абставіны злачынстваў, сведкамі якіх яны сталі. Акрамя таго, яшчэ адна місія цэнтра — служыць у якасці сучаснай вучэбнай пляцоўкі для будучых судовых экспертаў гэтага профілю.

Але першае, што пабачыць малы ў цэнтры, — гэта абстаноўка. Яе пастараліся зрабіць максімальна дружалюбнай і камфортнай. Фае цэнтра сустракае тэлевізарам, які паказвае мультфільмы з прыглушаным гукам. Побач з ім — акварыум. У спецыялізаваным дзіцячым пакоі створана абстаноўка, якая дапаможа малому адчуць сябе як дома. Паўсюль раскладзены дзіцячыя мяккія цацкі, машынкі. Але пакой гэты — з сакрэтам. За спецыяльным шклом тут знаходзіцца пакой маніторынгу. Менавіта там спецыяліст будзе фіксаваць пры дапамозе камп'ютара размову псіхолага з малым.

— Трэба разумець, што дзеці перажылі вельмі складаны перыяд у жыцці, — заўважыў Андрэй Швед. — І мы абавязаны стварыць такія ўмовы, каб дзіця не перанесла другі раз стрэс, звязаны з успамінам пра здзейснены ў дачыненні да яго гвалт. Тут жа ў нас створаны неабходныя ўмовы для таго, каб малое адчувала сябе ў бяспецы. Функцыянальна цэнтр дзеліцца на дзве структуры: адна для знаходжання дзіцяці з бацькамі, другая — для яго работы са спецыялістамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: kudapostupat.com

Загаловак у газеце: На дапамогу прыйдзе псіхолаг

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.