Вы тут

Ужо ў ноч на нядзелю падмарозіць да мінус 10 градусаў


Вось ужо сапраўды сакавік — зменлівы месяц нясмелай вясны. То цёпла і ціха, то месцамі парывісты вецер і начныя замаразкі... Калі ў пятніцу пры ўмераным ветры і 6—12 градусах цяпла будзе камфортна, то ўжо ў нядзелю выпадзе снег, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу праз тэрыторыю нашай краіны будзе перамяшчацца халодны атмасферны фронт. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. У гэты ж дзень, следам за франтальным падзелам, пачне паступаць паветраная маса з паўночных шырот. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, па поўначы краіны — да 6 градусаў з мінусам. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў, але з-за парывістага паўночнага ветру дзённая тэмпература будзе адчувацца як 1—6 градусаў марозу.

На наступны дзень, у нядзелю, атмасферны ціск яшчэ вырасце. Уладу над надвор'ем у краіне паступова возьме халодны паўночна-атлантычны антыцыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на краіны Балтыі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, у паўночных раёнах пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў да 4 градусаў цяпла. У асноўным абыдзецца без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, надвор'е ў нашай краіне застанецца пад уплывам халоднага антыцыклону і ў першай палове наступнага тыдня. Уначы невялікі мароз, месцамі снег, мокры снег. Удзень — слабы плюс.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: regnum.ru

Загаловак у газеце: Халодны подых Скандынавіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.