Вы тут

Завершана расследаванне разбойнага нападу на аўтазапраўку ў Мінску


Партызанскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб разбойным нападзе на аўтазаправачную станцыю і незаконным абароце наркатычных сродкаў, паведамілі ў СК.


У сярэдзіне студзеня бягучага года быў затрыманы 35-гадовы мінчанін, які мае дачыненне да захоўвання гашышу. Падчас агляду яго жылля было выяўлена больш за 140 грам небяспечнага наркатычнага сродку.

Па дадзеных следства, у канцы 2019 года на тэрыторыі замежнай дзяржавы абвінавачваны набыў у невядомага вышэйпаказанае наркатычны сродак, пасля чаго прывёз яго на тэрыторыю нашай краіны і захоўваў у сябе дома.

У ходзе далейшай працы з затрыманым следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі была ўстаноўлена дачыненне мужчыны да разбойныга нападу, здзейсненага ў снежні 2018 года на аўтазаправачную станцыю ў Мінску. У тым ліку праваахоўнікі звярнулі ўвагу на асаблівасці хады затрыманага, якія таксама меліся ў мужчыны, які раней нападаў на запраўку. Пазней ён і сам прызнаўся ў зробленым.

Па дадзеных следства, вечарам 21 снежня 2018 года з мэтай завалодання маёмасцю мужчына зайшоў на аўтазапраўку на вуліцы Аннаева і, пагражаючы прадаўцу прадметам падобным на пісталет, запатрабаваў перадачу наяўных у касе грашовых сродкаў. Паказаным спосабам яму ўдалося завалодаць больш за 1,8 тысяч рублёў, пасля чаго ён схаваўся ў невядомым кірунку.

Пры гэтым мужчына выкарыстаў розныя меры канспірацыі: надзеў пальчаткі, неабходныя для прадухілення пакідання слядоў, і медыцынскую маску на твар, з мэтай схаваць сваю знешнасць.

У мэтах ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося праведзеныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, у тым ліку шматлікія допыты сведак і абвінавачанага, вывучаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы запісы камер відэаназірання, спецыялістамі ГКСЭ праведзена больш за дзесяць экспертных даследаванняў. Таксама ў ходзе агляду яго жылля была знойдзена куртка, якая была на мужчыну ў дзень разбойнага нападу, што зафіксавана запісамі камер відэаназірання. З удзелам абвінавачанага праведзена праверка паказанняў на месцы. Накладзены арышт на маёмасць фігуранта на агульную суму больш за дзве тысячы рублёў.

Згодна з высновамі экспертаў, мужчына ў момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў якім-небудзь псіхічным засмучэннем не пакутаваў, мог усведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку і значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Дзеянні мінчука кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 207 (разбой), ч. 2 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу наркатычных сродкаў у буйным памеры), ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за асабліва злоснае хуліганства.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай. 

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.