Вы тут

Чатыры нафтакампаніі Расіі пачалі афармляць дакументы на пастаўкі ў Беларусь


Чатыры нафтавыя кампаніі Расіі пачалі афармляць маршрутныя даручэнні па пастаўках нафты на беларускія НПЗ у красавіку, піша ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка "Транснафты" Ігара Дзёміна.


"Пачалі афармляцца першыя маршрутныя даручэнні", - сказаў Ігар Дзёмін. Ён дадаў, што дакументы пачалі афармляць чатыры кампаніі, якія з'яўляліся традыцыйнымі пастаўшчыкамі нафты на НПЗ Беларусі.

Як паведамлялася БЕЛТА, учора беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць аб'ёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. Усяго, згодна з камерцыйнымі прапановамі, што паступаюць ад рэсурсатрымальнікаў, запланавана пастаўка сыравіны ў аб'ёме да 2 млн т.

На момант пацверджання рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту гатунку Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за барэль. Пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі.

Пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній з Расіі былі спыненыя 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнутыя дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расіійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.

Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.