Вы тут

Расiя i Беларусь створаць два касмiчныя апараты


Расiя i Беларусь створаць два касмiчныя апараты ў рамках мiжнароднай дзяржаўнай праграмы «Iнтэграваная сiстэма дзяржаў — членаў ЕАЭС па вытворчасцi i прадастаўленнi касмiчных i геаiнфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крынiц даных дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi». Пра гэта расказаў дырэктар навукова-iнжынернага дзяржаўнага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Геаiнфармацыйныя сiстэмы» Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, галоўны канструктар Беларускай касмiчнай сiстэмы дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi Сяргей ЗАЛАТЫ.


— Вышэйшым Еўразiйскiм эканамiчным саветам у снежнi 2018 года было падпiсана пагадненне па яе (гэтай праграмы) распрацоўцы. Яна ўжо паступiла ў мiнiстэрствы эканомiкi краiн-удзельнiц для ўзгаднення. Праграму плануецца разгледзець на наступным пасяджэннi Еўразiйскай эканамiчнай калегii. Яе рэалiзацыя дасць магчымасць атрымлiваць увесь неабходны аб'ём касмiчных даных у iнтарэсах краiн ЕАЭС. Тэрмiны запуску расiйска-беларускiх спадарожнiкаў пакуль не вызначаны ў сувязi з няпростай сiтуацыяй у свеце, якая склалася. Спадзяёмся, у хуткiм часе ўсё вырашыцца.

Беларускi касмiчны апарат, якi быў запушчаны на арбiту амаль восем гадоў таму, мае тэрмiн гарантыi пяць гадоў, аднак працуе дагэтуль. «Рэзервовыя сiстэмы спраўныя, запас палiва дастатковы. Пры запуску было сем з паловай кiлаграмаў, цяпер ёсць яшчэ пяць кiлаграмаў у баках. Маем надзею, што касмiчны апарат будзе лётаць яшчэ доўга», — расказаў Сяргей Залаты.

Сёлета НАН Беларусi i расiйская дзяржаўная карпарацыя па касмiчнай дзейнасцi «Раскосмас» падпiсалi пагадненне аб пашырэннi арбiтальнай групоўкi касмiчных апаратаў дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, у якую ўваходзяць Беларускi касмiчны апарат i расiйскi спадарожнiк «Канопус-У». «У найблiжэйшы час яе папоўняць iншыя спадарожнiкi, агульная колькасць будзе даведзена да шасцi — гэта дазволiць падняць аператыўнасць атрымання iнфармацыi», — сказаў Сяргей Залаты.

Праяўляюць цiкавасць да касмiчнай галiны i ВНУ краiны. Напрыклад, ужо гатовы да запуску другi касмiчны апарат Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Першы спадарожнiк BSUSat-1 быў паспяхова выведзены на арбiту вышынёй больш за 500 кiламетраў над паверхняй Зямлi — у Кiтаi з касмадрома Цзюцюань два гады таму. Ён стаў першым унiверсiтэцкiм спадарожнiкам у сiстэме беларускай адукацыi i трэцiм аб'ектам айчыннага паходжання на калязямной арбiце.

— Касмiчныя тэхналогii — лакаматыў для развiцця цэлага шэрагу сумежных галiн, — упэўнены кiраўнiк апарата Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётр ВIЦЯЗЬ. — Для гэтага мы прыцягваем айчынныя аптычныя прадпрыемствы. Напрыклад, ААТ «Пеленг» актыўна ўключылася ў работу i стварыла апарат, якi сёння паспяхова канкурыруе на сусветным рынку. Якасць беларускiх тэхналогiй ацанiла i краiна-суседка. Абсталяванне беларускай вытворчасцi ў найблiжэйшай будучынi будзе ўстаноўлена яшчэ на шасцi расiйскiх касмiчных апаратах.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: lugaland.com

Загаловак у газеце: Касмiчны запас трываласцi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Грамадства

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.