ААТ «Белкніга» анансавала адкрыццё новай крамы. Кнігарня, якая 23 красавіка адчыніць свае дзверы ў Калінкавічах на вуліцы Кастрычніцкай, 45а/2, стане 12-й крамай кнігагандлёвай сеткі на Гомельшчыне і 89-й — у краіне.
«Нават у такія няпростыя часы наша кампанія працягвае работу па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання ў цэлым, стараецца зрабіць кнігу дасяжнай ва ўсіх кутках нашай краіны», — зазначае адміністрацыя «Белкнігі» ў звароце да пакупнікоў. Дарэчы, у дзень адкрыцця ім усім прапануюць 10-працэнтную зніжку не толькі на кнігі беларускіх і расійскіх выдаўцоў, але і на канцылярскія тавары, папяровую прадукцыю і іншы асартымент.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота belknіga.by
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.