Вы тут

Чацвёра беларусаў загінулі ад ужывання метадону. Закладкі забіралі ў Мінску


Толькі ў 2020 г. ад ужывання наркотыкаў памерлі дзевяць маладых людзей, аднак сумная статыстыка папаўняецца новымі выпадкамі. Пра іх у эфіры праграмы "Прычыны і следства" на "Радыё-Мінск" распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


Так, напрыклад, у Магілёўскай вобласці ўстанаўліваюца абставіны смерці чатырох чалавек ад ужывання метадону.

Па дадзеных следства, 17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знойдзены целы 44-гадовага мужчыны і 40-гадовай жанчыны. Па заключэнні судмедэкспертызы, смерць абодвух наступіла ад атручэння метадонам - асабліва небяспечным наркотыкам.

Абедзве ахвяры знаходзіліся на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як асобы, якія пакутуюць наркатычнай залежнасцю. Бабруйскім міжраённым аддзелам СК па факце збыту загінулым наркатычнага сродку распачатая крымінальная справа. Неўпаўнаважаныя асобы абвінавачваюцца ў незаконным абароце наркатычных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных сродкаў (ч. 5 арт. 328 КК).

Следчым атрымалася ўсталяваць абставіны набыцця забароненага прэпарата. Загінулыя купілі наркотык у Сетцы і забралі закладку метадону ў Мінску.

У гэты ж дзень паступіла паведамленне пра смерць 28-гадовага жыхара Бабруйска, цела якога знойдзена ў яго доме. Па заключэнні судмедэкспертызы, смерць мужчыны таксама наступіла ад атручэння метадонам. На целе загінулага меліся сляды ад ін'екцый, падчас агляду выяўленыя і канфіскаваныя два пустых шпрыца. Следчыя працягваюць ўсталёўваць абставіны смерці, а таксама шукаюць асобы, датычныя да збыту наркотыку загінуламу.

19 сакавіка, і зноў ва ўласнай кватэры, знойдзена цела яшчэ аднаго мужчыны. Па заключэнні экспертызы, смерць 29-гадовага бабруйчаніна наступіла ад атручэння метадонам. На ўліку ў наркалагічным дыспансеры загінулы не знаходзіўся. Бабруйскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 КК. Папярэдне ўстаноўлена, што забароненае рэчыва мужчына набыў у Сетцы і таксама забіраў закладку ў сталіцы.

Прэв'ю: 1tulatv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.