Вы тут

Тыдзень бэзу стартаваў у Цэнтральным батанічным садзе


У маі знакаміты бэзавы сад становіцца самай маляўнічай і прывабнай для наведвальнікаў экспазіцыяй. Усяго тут прадстаўлены звыш за 200 сартоў бэзу, якія адрозніваюцца паміж сабой афарбоўкай, пабудовай і памерамі кветак і суквеццяў, тэрмінамі і працягласцю цвіцення. У пачатку мая квітнеюць 12 ранніх сартоў, а завяршаюць парад у чэрвені 16 позніх гатункаў групы валасістага бэзу.


У калекцыі ёсць сарты селекцыянераў з Расіі, Украіны, Германіі, Галандыі, ЗША і Канады і 23 сарты селекцыі Цэнтральнага батанічнага саду, але аснову складаюць класічныя сарты французскай селекцыі, створаныя фірмай Лемуан.

У гэтым годзе, улічваючы аб’ектыўныя абставіны, якія склаліся, традыцыйныя сустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі батанічнага саду і кансультацыі наведвальнікаў з куратарам калекцыі бэзу — кандыдатам біялагічных навук Наталляй Віктараўнай Македонскай — пройдуць у рэжыме анлайн. У Цэнтральным батанічным садзе чакаюць водгукаў, меркаванняў, прапаноў і пытанняў, на якія абяцаюць абавязкова адказаць. Звязацца можна праз сацыяльныя сеткі або сайт навуковай установы.

А 23 мая на сайце Цэнтральнага батанічнага саду будзе размешчаны відэапост, дзе куратар калекцыі бэзу Наталля Македонская адкажа на самыя папулярныя пытанні па агратэхніцы вырошчвання і доглядзе за бэзам.

e-mail: botsad2010@mail.ru
сайт: cbg.org.by
instagram: www.instagram.com/botanicalgardenminsk
facebook: www.facebook.com/BotanicalGardenMinsk
vk: www.vk.com/botanicalgardenminsk

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Таццяны Ткачовай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.