Вы тут

Цяпло нам толькi снiцца


Ужо тыдзень, як гаспадаром надвор'я ва Усходняй Еўропе стала арктычнае паветра. У гэты час сярэднясутачная тэмпература ў нашай краiне на 3—7 градусаў нiжэй за клiматычную норму. I пацяплення не вiдаць. Паветраныя масы будуць у асноўным паступаць з паўночных шырот, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальнiцы. Вецер прагназуецца заходнi, паўднёва-заходнi ўмераны. Максiмальная тэмпература паветра будзе ад плюс 11 градусаў да плюс 17 градусаў. У сераду пад уплывам няўстойлiвых халодных паветраных мас будзе воблачна з праясненнямi. Месцамi, пераважна па паўночным усходзе краiны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальнiцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходнi парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, удзень будзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, па паўднёвым захадзе краiны — да 16 градусаў цяпла.

У чацвер захаваецца ўплыў халодных няўстойлiвых паветраных мас, якiя паступаюць з поўначы Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямi. Уначы па паўночным усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходнi, уначы ўмераны, удзень парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—5 цяпла, месцамi чакаюцца замаразкi да мiнус 3 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пятнiцу месцамi, у асноўным ва ўсходнiх i цэнтральных раёнах краiны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, у асобных раёнах чакаюцца замаразкi да мiнус 3 градусаў. Удзень будзе 8—15 цяпла, па захадзе — да плюс 17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.