Вы тут

Прыйдзе пахаладанне і невялікі мокры снег


На гэтым тыдні ў нашу краіну прыйдзе пахаладанне і невялікі мокры снег, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: unsplash.com

На працягу рабочага тыдня ападкаў будзе няшмат. Акрамя таго, тэмпература паветра ўдзень будзе блізкая да нуля, а вось па начах стане падмарожваць, так што дарогі будуць слізкія, таму сіноптыкі просяць быць асцярожнымі.

Заўтра ўдзень пад уплывам атмасферных франтоў месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Холад прыйдзе ўначы, і тэмпература паветра стане ад мінус 1 да мінус 8 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. У чацвер на тэрыторыі краіны пачне гаспадарыць вобласць павышанага ціску. Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі снег. Уначы 2—8 марозу, пры праясненнях да мінус 9—12 градусаў. Удзень прагназуецца ад 3 марозу да 3 цяпла.

У пятніцу будзе без істотных ападкаў. Уначы будзе 1—7 марозу, па ўсходзе краіны пры праясненнях да мінус 9 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 2 градусаў да 4 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Суцэльная галалёдзіца

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.