Вы тут

Яшчэ 10 велагаражоў з’явяцца на сталічных плоскасных стаянках у чэрвені


Колькасць велагаражоў у сталіцы павялічваецца. Пра гэта, як перадае «Мінск-Навіны», паведаміў у час прамой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.


Фота: minsknews.by

Такія аб’екты для захоўвання двухколавага транспарту ствараюць на плоскасных стаянках ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».

Да гэтага часу там налічваецца 35 велагаражоў на 30 месцаў кожны. У чэрвені размесцяць яшчэ 10. Іх усталёўваюць па выніках апытанняў карыстальнікаў стаянак. Калі набіраецца хоць бы 10 жадаючых пакідаць там свае ровары, будуюць велагараж на 30 месцаў. На некаторых стаянках, дзе попыт на месцы для байкаў вялікі, ужо маецца па некалькі велагаражоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.