Вы тут

Мы адказныя за Перамогу


Мы адказныя за Перамогу

20 чэрвеня ў Інстытуце пагранічнай службы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Мы адказныя за Перамогу». Конкурс праводзіўся ў межах праекта  «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим» і быў прымеркаваны да 75-годдзя  Вялікай Перамогі.

На разгляд журы прыйшло 1498 творчых работ.  Прыемна здзівіла такая колькасць таленавітых маладых людзей, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе. Разам з тым, журы было вельмі няпроста выбіраць лепшых. Конкурс дазволіў выявіць адораных навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі, неабыякавых да падзей Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ўласных сямей і памяці пра сваіх прадзедаў, якія зрабілі ўнёсак у Перамогу. Звяртае на сябе ўвагу разнастайнасць ідэй і высокі ўзровень літаратурнага майстэрства ўдзельнікаў.

Асобныя словы ўдзячнасці за дапамогу і асабісты ўдзел у правядзенні конкурсу хочацца сказаць старшыні нашага журы, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, члену Праўлення і Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаурэату Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхаілу Паўлавічу Пазнякову.

Па выніках конкурсу месцы размеркаваны наступным чынам.

У катэгорыі «13-15 гадоў» трэцяе месца заняла Анацкая Анастасія, вучаніца 6 класа сярэдняй школы № 13 Баранавіч. Акрамя Дыплома ІІІ Ступені Анастасія атрымала памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.

Другое месца заняў Тамашоў Васільвучань 7 класа сярэдняй школы № 13 Хоцімска. Васіль атрымаў Дыплом ІІ Ступені, тэрмакубак, спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.

Пераможцай у названай узроставай катэгорыі стала Гурская Вольга, вучаніца 9 класа Селецкага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад-сярэдняя школа вёскі Куроўшчына Бярозаўскага раёна. Вользе ўручылі Дыплом Пераможцы, галоўны прыз конкурсу — веласіпед Raser Bruno і памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.

У катэгорыі «16-17 гадоў» трэцяе месца заняла  Цвяткова Кацярына, выпускніца сярэдняй школы аг. Чурылавічы Мінскага раёна Кацярына ўзнагароджана Дыпломам ІІІ Ступені і атрымала памятныя падарункі: спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.

Другое месца заняў Лойка Аляксей, навучэнец Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі. Аляксей атрымаў Дыплом ІІ Ступені, тэрмакубак, спартыўны рукзак, масцерку і футболку з лагатыпам праекта «Мужеством своим в бессмертие шагнувшим», а таксама ручку з лагатыпам Інстытута пагранічнай службы.

Пераможцай у гэтай узроставай катэгорыі стала Хамюк Святлана, навучэнка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання. Дыплом пераможцы, галоўны прыз конкурсу — веласіпед Raser Bruno, а таксама памятныя падарункі ўручаны Святлане 21 чэрвеня на тэрыторыі Мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».

Матэрыял Інстытута пагранічнай службы


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.