Вы тут

Як развіваецца кардыялагiчная служба краiны


«У нас пабудаваная сiстэма, якая забяспечвае аказанне насельнiцтву кардыялагiчнай дапамогi па сусветных стандартах», — заявiў журналiстам намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка па вынiках наведвання РНПЦ «Кардыялогiя».


Вiцэ-прэм'ер агледзеў дыягнастычны i лячэбны корпусы, аддзяленнi анестэзiялогii i рэанiмацыi, функцыянальнай дыягностыкi, ангiяграфiчныя аперацыйныя i паназiраў за будаўнiцтвам корпуса гiбрыднай сардэчна-сасудзiстай хiрургii.

Стварэнне цэнтра гiбрыднай кардыяхiрургii ўключанае ў Дзяржаўную праграму iнавацыйнага развiцця Беларусi на 2016—2020 гады. Будаўнiцтва новага корпуса пачалося вясной гэтага года, завяршэнне запланавана на 2024 гады.

«Усё змяняецца ў гэтым свеце, як, зрэшты, i падыходы ў кардыяхiрургii, — расказаў журналiстам дырэктар РНПЦ «Кардыялогiя» Аляксандр МРОЧАК. — Калi раней гэта былi адкрытыя аперацыi, то сёння тэхналогii даюць магчымасць праз малы разрэз або нават пункцыю правесцi ў сэрца клапан. Размова пра тое, каб магчымасцi ажыццяўлення такога роду аперацый былi ў галоўнага сардэчнага цэнтра краiны. Для гэтага неабходны адпаведныя архiтэктурныя рашэннi i абсталяванне, што ўвасабляецца ў новым будынку, — гэта перспектыва на многiя гады».

Прынцыповае адрозненне гiбрыдных аперацыйных — наяўнасць абсталявання для вiзуалiзацыi. Для кардыяхiрургаў гэта сучасныя ангiёграфы, больш бяспечныя, чым апараты папярэдняга пакалення. Новыя прыборы валодаюць яшчэ i функцыяй камп'ютарнай тамаграфii. Гэта дазваляе хiрургу дакладна планаваць ход аперацыi i з улiкам нюансаў, якiя ўзнiкаюць на хiрургiчным стале, змяняць сваю тактыку.

Па словах Аляксандра Мрочака, гiбрыдныя аперацыi могуць праходзiць нават калi пацыент у прытомнасцi, пад мясцовай анестэзiяй, што змяншае рызыку лятальных вынiкаў, забяспечвае больш паспяховую рэабiлiтацыю i больш хуткае вяртанне да нармальнага жыцця i работы.

Цяпер у Беларусi можна атрымаць практычна любую кардыялагiчную дапамогу, больш за тое — не толькi ў Мiнску, але i абласных цэнтрах. «Практычна ўся сардэчная паталогiя канцэнтруецца ў нас, — расказаў Аляксандр Мрочак. — Ёсць некаторыя кiрункi, вельмi вузкiя, дзе мы не маем дастатковага вопыту, бо такiх пацыентаў у нас няшмат. Тады даём згоду, каб такога пацыента лячылi за мяжой. Але, па-мойму, за апошнiя пяць гадоў нiхто за мяжу лячыцца не з'язджаў».

Раней вялiкая колькасць хворых на арытмiю беларусаў вымушана была ехаць па лячэнне ў Лiтву, сёння айчынныя ўрачы ўсе аперацыi па наладжваннi рытму робяць самастойна i нават у нечым перагналi лiтоўскiх калег, кажа дырэктар цэнтра.

РНПЦ «Кардыялогiя» робiць 3378 аперацый у год, i гэта менш за палову ад агульнай колькасцi аперацый на сэрцы па краiне. Першая нацыянальная праграма па дэмаграфiчнай бяспецы прадугледжвала адкрыццё аддзяленняў кардыяхiрургii ў абласных цэнтрах. Цяпер яны дасягнулi такога ўзроўню, што робяць большую частку хiрургiчнага лячэння. РНПЦ бярэ самыя складаныя выпадкi, а калi хворы нетранспартабельны, брыгада сталiчных урачоў выязджае ў рэгiён.

З 2009 года ў Беларусi праводзяцца аперацыi па трансплантацыi сэрца. З таго часу i да пачатку гэтага года выканана 367 такiх аперацый, у тым лiку 76 — замежным пацыентам. Трансплантацыя — галоўны артыкул экспарту паслуг РНПЦ «Кардыялогiя». Сюды прыязджалi па дапамогу з 21 краiны Еўропы, Канады, ЗША, Венесуэлы, Кубы, Iзраiля, краiн постсавецкай прасторы. А Украiна падпiсала дамову на ўзроўнi Мiнiстэрства аховы здароўя i нават авансуе аплату наперад.

«Па вынiках мiнулага года экспарт паслуг РНПЦ «Кардыялогiя» склаў больш за 1,8 мiльёна долараў», — паведамiў Iгар Петрышэнка журналiстам i выказаў надзею, што з уводам новых аперацыйных ужо ў жнiўнi гэтага года, а пазней i новага корпуса, вырасце аб'ём аказання дапамогi i беларусам, i замежным пацыентам.

На сустрэчы з вiцэ-прэм'ерам кардыёлагi закранулi i праблемныя пытаннi, з якiмi сутыкаюцца, — такiя, у прыватнасцi, як тэхналагiчная бяспека. «Вельмi вялiкая колькасць расходных матэрыялаў забяспечвае гiбрыдную хiрургiю i вялiкiя кардыялагiчныя аперацыi, — расказаў прадстаўнiку ўрада дырэктар РНПЦ. — На жаль, амаль усё гэта iмпартнае. Пытанне ўжо ўзнiмалася, але пакуль беспаспяхова». Ёсць два прадпрыемствы, якiя сёння рэальна аказваюць дапамогу кардыяхiрургам, але гэтага недастаткова.

Вiцэ-прэм'ер адзначыў, што ўсе праблемныя пытаннi будуць узятыя кiраўнiцтвам краiны пад увагу.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.