Вы тут

У Чачэрскім раёне затрымалі пяць гамяльчан з 12 кілаграмамі марыхуаны


У Чачэрскі РАУС паступіла інфармацыя, што недалёка ад вёскі Отар знаходзіцца група маладых людзей. Што яны робяць на аўтамабілі ў полі, было незразумела. Вёска невялікая і незнаёмцы там з'яўляюцца рэдка, паведамляе МУС.


Неўзабаве дзяржаўтаінспэктары спынілі машыну на выездзе з вёскі. За рулём знаходзілася 22-гадовая дзяўчына, у салоне былі чацвёра хлопцаў.

Пры аглядзе аўтамабіля былі знойдзены чатыры поліэтыленавыя пакункі з зялёным рэчывам расліннага паходжання агульнай вагой 12 кілаграмаў.

Частку змесціва з пакетаў накіравалі на экспертызу. Эксперт ДКСЭ вынес адназначнае заключэнне - марыхуана.

Маладыя людзі, ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў, былі затрыманыя. Дзяўчына-кіроўца і адзін з хлопцаў былі мужам і жонкай. Дома яны пакінулі 11-месячнае дзіця на апеку бабулі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.