Вы тут

За год спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,2%


У чэрвені ў параўнанні з маем спажывецкія цэны выраслі на 0,19%, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацбанк.


Па дадзеных на чэрвень 2020 года, за год сярод прадуктаў харчавання, на якія не рэгулююцца цэны, больш за ўсё падаражэлі крупы і бабовыя (на 13,4%), а таксама курыныя яйкі (на 10,5%). Патаннелі мяса і мясапрадукты (на 0,5%), соль (на 0,7%). У сярэднім цэны на плодаагароднінную прадукцыю выраслі амаль на 22%.

Цэны на тытунёвыя вырабы за год выраслі на 14%. Таксама падаражэлі паслугі вышэйшай (на 18,5%) і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (на 14,6%), паслугі дашкольных устаноў (на 10%). Цэны на страхаванне асабістага транспарту прыбавілі 15,9%.

Прэв’ю: tv.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.