Вы тут

Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі «Gloria victis». Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя


Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі «Gloria victis». Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя

Тры лекцыі Святланы Воцінавай

у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

 

Няхай жа ідзе ў свет шырока і свеціць
нязгасна самым прыгожым рухам душы…

Чэслаў Янкоўскі,
з прадмовы да выдання «Gloria
 victis»

 

«Седзячы за маленькім бюркам пад акном, што выходзіць у сад, на першую старонку аднаго з самых прыгожых сваіх твораў яна спакойнай мужчынскай рукой нанесла простае “Gloria victis”», — напісаў Чэслаў Янкоўскі ў прадмове да перавыдадзенай у 1922 годзе кнігі, якая дэбютавала яшчэ ў 1910-м, але неўзабаве была забаронена. І, з улікам прабеглых гадоў, патлумачыў: усемагутны час не смее крануць твор мастацтва, калі ён сапраўдны. І нават наадварот: час служыць твору цудоўную службу — наносіць на яго “паціну стыльнасці”, якую так смакуюць эстэты. Але… «На “Gloria victis” Элізы Ажэшкі няма яшчэ паціны стыльнасці, — канстатаваў аўтар прадмовы, дадаўшы катэгарычнае: — Ранавата!»

А што пра «Gloria victis» сёння сказалі б мы?.. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіцца новая серыя лекцый Святланы Воцінавай. Яна ахоплівае не толькі пяць твораў вядомага цыкла, але і іншыя, прысвечаныя паўстанню, напісаныя ў прамежку ад 1888-га да 1908-га — за дваццаць гадоў, а таксама распавядае пра акалічнасці іх напісання, расшыфроўвае знакі, дае разуменне сімвалаў і раскрывае значэнне падзей.

Лекцыя першая.  Дакумент і міф

«Дзе канчаецца дакумент, там я пачынаю», — пісаў Юрый Тынянаў, вядомы эталоннай перадачай духу эпохі праз гістарычную белетрыстыку. І гэта пры тым, што ён не з’яўляўся відавочцам таго, пра што пісаў. Што ж гаварыць пра відавочцаў? Гаворым пра навелу “Яны” як пра паказанні сведкі: 
 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.