Вы тут

У Барысаве маці з 3,52 праміле везла траіх дзяцей


Падрабязнасці гэтай гісторыі паведамляе УУС Мінаблвыканкама.


У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС каля 20 гадзін паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Зялёны гарадок у Барысаве рухаецца аўтамабіль «Рэно Меган», кіроўца якога магчыма знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Супрацоўнікі АДАІ Барысаўскага РУУС, прыбыўшы па названым адрасе, заўважылі такую машыну. Яны падалі сігнал аб спыненні, кіроўца транспартнага сродку адразу ж выканаў яго.

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што за рулём знаходзілася 34-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына не мела права кіравання аўто і была ў стане алкагольнага ап’янення (3,52 праміле). Таксама ў машыне знаходзілася трое дзяцей: 11-гадовая і 4-гадовая дзяўчынкі былі ў аўтакрэслах і былі прышпіленыя рамянём бяспекі. А вось 5-месячны сын знаходзіўся на руках у старэйшай дачкі.

Парушальніцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па шэрагу артыкулаў КаАП. Дарэчы, жанчына раней ужо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці дзякуе грамадзян, якія не засталіся абыякавымі і своечасова патэлефанавалі на тэлефонную лінію 102, паведаміўшы пра факты кіравання вадзіцелямі транспартных сродкаў у стане ап’янення.

«Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Ваша інфармацыя спыніць бяду!»

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: amsrus.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.