Вы тут

У Столінскім раёне патануў 16-гадовы хлопец


На Століншчыне патануў 16-гадовы хлопец, які вырашыў пакупацца, гаворыцца ў telegram-канале Следчага камітэта.


Днём 6 жніўня 16-гадовы жыхар Столінскага раёна на беразе ракі Чаква ў аграгарадку Рубель лавіў рыбу. Прыкладна ў 18.45 юнак вырашыў пакупацца і ўвайшоў у ваду. Падчас купання ён стаў тануць. З вадаёма хлопца дастаў мужчына, які знаходзіўся непадалёк.

Мужчына разам з аднавяскоўцамі, якія праязджала міма на мотаблоку, даставілі юнака насустрач выкліканай брыгадзе хуткай дапамогі. Аднак хлопец сканаў у шляху, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па факце следчыя праводзяць праверку.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.